2007-02-01 15:05:34

11 тысяч рыцараў Мальтыйскага ордэну нясуць дапамогу пакутным на планеце Зямля. Пра гэта і іншае расказаў у прамове, звернутай да дыпламатаў са 100 краін свету , Вялікі Магістр. Дарэчы і ў нас, на Беларусі, прысутным ёсць Пасольства сувярэннага Мальтыйскага Ордэну.


Адной з важнейшых падзей нашых дзён назваў фра Эндрю Бэрці візіт Бенедыкта 16 у Турцыю, абазначыўшы яго як "выключна важную падзею, што застанецца ў гісторыі Царквы і чалавецтва." У Рыме, на ўзгорку Авентына, зде знаходзіцца рэзидэнцыя Мальтыйскага Ордэну, яго кіраўнік фра Эндрю Бэрці прыняў даверачныя граматы 96 паслоў да гэтага старажытнага каталіцкага зграмаджання. Пад скляпеннямі яго галоўнай царквы - Святой Марыі-апякункі Мальтыйцаў, створанай вялікім дойлідам італьянскага Адражэння Піранезі, прагучалі хвалюючыя словы заклапочанасці. Вялікі Магістр прыгадаў аб трывожных з'явах сучаснасці - выкраданне і забойства журналістаў, гандаль людзьмі, у тым ліку і ў асветніцкай Еўропе, канфліктныя сітуацыі з пагрозай драматычнага развіцця між вялікімі рэлігіямі. Таксама Вялікі Магістр спыніўся на пытанні Святой Зямлі. Ён моцна падтрымаў патрабаванне Святога Пасаду аб прававым вырашэнні спрэчак і падкрэсліў, што наспела крайняя неабходнасць стварыць для Ерусаліма спецыяльны статут як для горада 3-х рэлігій і радзімы 2-х народаў. "Паломнікі цэлага свету павінны мець доступ у Ерусалім!"- запэўніў фра Эндрю і паведаміў, што сёлета яго наведае як правадыр вялікай міжнароднай пілігрымкі па слядах Ісусавых.
Затым навагодняе выступленне Магістра было засяроджаным на гуманітарнай дапамозе, якой Ордэн аддаецца ад свайго запачаткавання як грамада братоў шпітальных -"госпедальеры". Яны прысутныя там, дзе людзі церпяць бяду - у галечы Найробі і В'етнама, у руінах Нью-Арлеану пасля паводкі і ў суданскім Дарфуры, у трушчобах Румыніі і Пакістана, у шмпіталях для хворых СНІДам і лепразорыях пракажоных, ў лагерах уцекачоў ад стыхійных бедстваў і чалавечых братазабойчых войнаў. І заўсёды мальтыйцы захоўваюць дух Рыцараў-шпітальнікаў. Вялікі Магістр зазначыў таксама, што часта сёння мы назіраем, як некаторыя групы і асобы як бы бавяцца "гуманітаркай", бо гэта як бы ўвайшло ў моду. Але, як мода праходзіць,так і яны - хутка стамляюцца і шукаюць забавы лягчэйшай. Ёсць і выпадкі эксплуатацыі тэмы гуманітарнай дапамогі дзеля палітычных ці эканамічных зацікаўленняў. І тут пралягае мяжа між падобным , разавым, карыслівым нясеннем дапамогі і тым, чым ёсць самы дух дзейнасці рыцараў-мальтыйцаў. Укарэненыя ў глыбокай веры, спалучаныя статутам і клятвай, рыцары нясуць дапамогу бедным і хворым не для выкарыстання дабрыні як зброі празалетызму ці нават эвангелізацыі, але як самое жыццё - у сапраўды гуманным духу, калі ў кожным пакутніку бачаць адлюстраванне ліку Божага - незалежна ад расы, паходжання ці рэлігіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.