2007-01-30 13:30:13

20 мая міжнародная супольнасць адзначае 41 сусветны дзень СМІ.Ягоная сёлетняя тэма:"Дзеці і сродкі камунікацый - выклік выхаванню". Папа Бенедыкт 16 накіраваў свой зварот да гэтага Дня, заклікаючы выхоўваць дзяцей на прыкладах прыгажосці, праўды і дабра.


Папа прыклікае усіх працаўнікоў масс-медыя устрымлівацца ад усхвалення насілля і вульгарнасці пры стварэнні праграм для дзяцей, адзначваючы важную ролю сродкаў масавых камунікацый у фармаванні новых пакаленняў.Дзяцей варта выхоўваць так, каб яны маглі адэкватна рэагаваць на СМІ, - піша ён і тут мы бачым ужо зварот да ўсіх, перш за ўсё бацькоў. З другога боку кіраўнік католікаў свету падкрэслівае, што грамадства павінна клапаціцца і аб выхаванні саміх СМІ.
Зварот быў пададзены да ведама прынагодна ў дзень патрона журналістаў - святога Францішка Сальскага, 24 студзеня. Папа асабліва моцна кажа ў ім аб ролі сям'і ў фармаванні правільнай ацэнкі маладымі карыстальнікамі СМ ўсяго вялізнага рынку прапаноў.Бацькоў павінны падтрымліваць школа і царква, парафія, прыход, але найбольш бацькі маюць права і абавязак гарантаваць выбарчае карыстанне СМІ, выхоўваючы сумленне сваіх дзяцей так,каб яны былі здольныя самастойна мець і выказваць здаровыя і нармальныя суджэнні пры выбары ці адмове прапанаваных агульных праграм Р і ТВ. "Выхаванне неабходна весці на станоўчых узорах, - указвае Папа. -Паказваючы дзецям тое, што з эстэтычнага і маральнага пункту гледжання ёсць дасканалым, мы дапамагаем ім развіць уласную думку, РАЗУМОВАСЦЬ І ЗДОЛЬНАСЦЬ ВЫРОЗНІВАЦЬ. ВАРТА ПРЫЗНАЦЬ АСНОВАПАЛЯГАЮЧУЮ КАШТОЎНАСЦЬ ПРЫКЛАДУ БАЦЬКОЎ і карысць далучэння юных да літаратуры, музыкі, жывапісу- мастацтва...Прыгажосць,як адбітак Боскай гармоніі, натхняе і жывіць маладыя розумы і сэрцы. У той час як грубіянства, вульгарнасць прыгнятаюць іх і руйнуюць паводзіны."
У абліччы камерцыйнай канкурэнцыі, якая штурхае работнікаў СМІ заніжваць стандарты,..трэба не забывацца, што ахвярамі такога інфа-медыйнага насілля, уключаючы эксплуатацыю сэксуальнасці, ёсць нявінныя дзеці і падлеткі. На заканчэнен паслання, Папа Бенедыкт 16 звяртаецца з заклікам да тых, хто стаіць ля руля сродкаў масавых камунікацый, каб яны стымулявалі вытворцаў сэктара абараняць дабро для ўсіх, выступаць у падтрымку праўды, ахоўваць годнасць чалавека і спрыяць павазе да патрэбаў сям'і".







All the contents on this site are copyrighted ©.