2007-01-29 13:57:51

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 28 студзеня


А паўдні, гэтага дня, тысячы вернікаў прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што сур”ёзным выклікамі для культуры заходняга сьвету зьяўляюцца адносіны паміж вераю а розумам. З аднаго боку разьвіцьцё навукаў нясе з сабою многа пазітыўных вынікаў, годных прызнаньня. Адначасна аднак трэба прызнаць, што тэндэнцыя да прызнаньня за сапраўдныя толькі зазнаныя рэчы, абмяжоўвае чалавечы розум выклікаючы вялікую шызафрэнію. Дзеля гэта трэба паўторнага выяўленьня чалавечае рацыянальнасьці, адкрытай на сьвятло веры.
Затым Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік за мір ў Лібане. Немагчыма адобрываць насільле ў Лібане з намерам падтрымліваньня ўласных палітычных мэтаў. Папа выказаў жыхарам Лібану сваё глыбокае спачуваньне заахвочваючы адказных да пераадоленьня эгаістычных стаўленьняў
RealAudioMP3
Ведаю, што многія жыхары Лібану страцілі ўсялякую надзею і пачуваюцца разгубленымі ў тым, што дзеецца ў іхняй краіне. Я падтрымліваю цьвёрдыя словы кардынала П”еррыа Сфэйра,- сказаў Папа Ратцынгэр- якія асуджаюць братазабойчыя змаганьні. Разам з ім ды іншымі рэлігійнымі кіраўнікамі прызываю Божай дапамогі, каб усе жыхары Лібану, без розьніц, змаглі і захацелі разам ўзьняць намаганьні, каб са сваёй бацькаўшчыны зрабіць супольны дом. Каб пераадолелі эгаістычныя стаўленьні, якія не дазваляюць задбаць пра дабро краіны. Хрысьціянаў Лібану яшчэ раз заахвочваю, каб былі падтрымальнікамі сапраўднага дыялогу паміж разнароднымі супольнасьцямі- сказаў Папа.
Сьвяцейшы Айцец зрабіў таксама заклік, каб як найхутчэй пакладзена канец насільлю ў Стрэфе Газы.
RealAudioMP3
Усё насельніцтва гэтага рэгіёну жадаю запэўніць аб маёй духоўнай блізкасьці і малітве. Каб ва ўсіх перавысіла воля супрацоўніцтва ў карысьць супольнага дабра і абіраньня мірных дарогаў з мэтаю прадухіленьня напружаньняў і няроўнасьцяў.
Закончваючы нядзельную сустрэчу з вернікамі Папа прывітаў дзяцей з Каталіцкае Акцыі рымскай дыяцэзыі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, ў так званай “Караване Міру”, якая закончыла іхні месяц міру. Сьвяцейшы Айцец выказаў радасьць з іхняга заангажаваньня ў справу міру. Падкрэсьліў, “што сапраўднымі будаўнікамі міру ёсьць яны самыя, нясучы сьвету на крылах дабраты і веры сьведчаньне міру”. На заканчэньнге сустрэчы двух маладых членаў Акцыі выпусьцілі з вакна Папы два белыя голубы- сімвалы міру.











All the contents on this site are copyrighted ©.