2007-01-26 14:37:37

Рым: Экумэнічнае Набажэнства



25-га студзеня, ў сьвята наверненьня Апостала Паўла, ў рымскай Базыліцы Сьвятога Паўла па-за мурамі, адбылося Экумэнічнае Набажэнства з нагоды заканчэньня Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян. У набажэнстве, якому старшынстваваў Папа Бэнэдыкт 16, прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэркваў і хрысьціянскіх супольнасьцей, што прысутныя ў Рыме і ў Італіі. У сваім казаньні, Папа спаслаўся да словаў з Эвангэльля ад Сьвятога Марка: “Ісус глухім вяртае слых а нямым мову”. Гэтыя словы сказалі сьведкі аздараўленьня глуханямога. Яны расказвалі ўсім аб цудзе, які зьдзейсьніў Хрыстос. Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў увагу, што з хрысьціянскай пэрспэктывы- таксама ў экумэнічным заангажаваньні- першанство мае слуханьне Божага Слова. Тыя, што яго слухаюць, павінны перадаваць яго іншым. Слухаць і гаварыць, разумець іншых і перадаваць сваю веру: гэта істотныя памеры экумэнізму. Сумленны, шчыры дыялог, зьяўляецца тыповаю прыладаю ў імкненьні да адзінства”- дадаў Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.