Дыпламатычная навіна. Але распачнем сітатыстыкай: 8 млнаў в'етнамскіх каталікоў складаюць
7 прац. насельніцтва. Прэм'ер-міністр сацыялістычнага В'етнама быў упершыню прынятыў
Ватыкане Папам Рымскім.
Бенедыкт 16 прыняў высокага ўрадавага прадстаўніка В'етнама Нгуэна Тан Дунга і абмеркаваў
з ім існуючыя праблемы.Свяцейшы Айцец і прэм'ер-міністр абмяняліся пунктамі погляду
на міжнароднае становішча і абмеркавалі агульны ўдзел у барацьбе за мір у свеце,
выказаўшыся за вырашэнне усіх праблем шляхам перамоваў. У прыватнасці, што тычыцца
двухбаковых праблем, было выяўлянае жаданне выршаць іх у пастаянным дружалюбным абмеркаванні
праз каналы, якія ўжо існуюць. Як паведамляецца ў камунікаце прэсавай службы Ватыкану,
Святы Пасад выказаў задавальненне візітам галавы в'етнамскага ўраду. Адзначана, што
у апошні час у адносінах асягнутыя канкрэтныя поспехі, што адкрывае больш шырокую
рэлігійную свабоду для нацыянальнай каталіцкай Царквы. Пасля прыняцця ў Папы
в'етнамскі прэм'ер сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам Тарчізіо
Бертоне і затым з сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Доменікам Мамберці.
Апошні абрыс: спадар Нгуэн Тан Дунг узначальвае ўрад В'етнама з чэрвеня мінулага года.