Апостальскi пасад падцвердзiў, што Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° накiруецца ў траўнi
ў Бразылiю. Папа будзе прысутнiчаць на спатканнi лацiнаамерыканскiх бiскупаў, якое
праводзiцца раз ў дзесяць гадоў. Пятая генеральная канфярэнцыя бiскупаў Лацiнскай
Амерыкi i Карыбскiх астравоў будзе праходзiць з 13 да 31 траўня ў горадзе Апарысiдзе,
якi знаходзiцца прыкладна ў 150 кiлометрах ад Сан-Паоло. Касцёл iмя Мацi Божай Апарэсiдзкай
– нябеснай апекункi Бразiлii з’яўляецца адным з галоўных месцаў пiлiгрымак гэтай краiны.
Папа ўзначалiць iмшу, на якой будуць прысутныя бiскупы з Канады, ЗША, Гiшпанii
ды Партугалii разам з невялiкай групай свецкiх вернiкаў. Тэма канфярэнцыi: “Вучнi
i мiссiянары Езуса Хрыста: дык няхай нашы народы атрымаюць жыццё ў Iм”.