У Вашынгтоне прайшла каталiцка-iсламская канфярэнцыя.
16 студзеня ў культурным цэнтры Яна Паўла II° у Вашынгтоне прайшла канфярэнцыя па
мiжкультурнаму дыялогу. Спатканне было арганiзаванае Мiжкультурным цэнтрам па пытаннях
веры i культуры. Асноўнай тэмай дыскусii былi “Фундаментальныя адносiны Бога i чалавека
ў каталiцтве i iсламе”. У дыскусii прынялi ўдзел вядомыя амерыканскiя багасловы. На
канфярэнцыi выступiў Патрыярх Венецыi, кардынал Анджело Скола i ганаровы прэзiдэнт
Iсламскай суполкi Паўночнай Амерыкi навуковец-багаслоў Музаммiль Сiддiкi.