2007-01-25 15:11:57

Таямніца споведзі - каб яна была непарушнаю ні пры якіх абставінах - мяркуецца ўвесці дзеля гэтага змены ў прававыя дакуманты Украіны.


Ужо зарэгістраваны законапраект у Вярхоўнай радзе "Аб унясенні зменаў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Украіны". Прапануецца выкараніць прававым парадкам магчымасць разгалошвання таямніцы споведзі святаслужыцелю з боку верніка - як праваслаўнага, так і католіка ці прадстаўніка іншай зарэгістраванай рэлігійнай канфесіі. Як гэта практыкуецца ўжо для такіх прафесій, як урач, псіхолаг, натарыюс, неабходна мець дазвол у пісьмовай форме з боку асобы, якая давяраецца ў споведзі, на агалошванне таямніцы ў працэсе допыту з боку юрыдычна-ахоўных структур. Гэта, у прыватнасці, папраўка і дадатак да 1 пункту першай часткі 69 артыкулу Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Новы законапраект распрацаваны з мэтай узмацнення гарантый абароны правоў і таямніцы чалавека і грамадзяніна. Як указваецца ў каментарыі, такім чынам будзе выпраўлены недахоп прававога ўрэгулявання ў сферы адносінаў асобаў, якія не падпадаюць пад допыт як сведкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.