2007-01-22 14:14:11

Памёр абат П"ерр, адзін з найбольш славутых французаў


У парыжскай бальніцы памёр у панядзелак 22-га студзеня, ў возрасьце 94-х гадоў, абаронца ўбогіх, абат П”ерр, заснавальнік руху і супольнасьцей Эмаўс.
Абат П”ерр цэлае сваё жыцьцё прысьвяціў дапамозе іншым. Заснаваў вядомы на цэлым сьвеце рух Эмаўс, якога мэтаю зьяўляецца падтрымка найбольш убогіх, бяздомных і ўцекачоў.
Нарадзіўся 5-га жніўня 1912-га году ў Ліёне, ў багатай сям”і гандляроў шоўку, як Гэнры Груэс. Ягоны бацька быў членам рэлігійнага брацтва, якое апекавалася ўбогімі. Гэнры ў 1931-м годзе ўступіў да Закону Айцоў Капуцынаў. У часе Другой Сусьветнай Вайны актыўна дзейнічаў у французскім руху супраціўленьня, ў якім і прыняў псэўданім абат П”ерр. Пасьля вайны быў узнагароджаны Ваенным Крыжом, Мэдалём Руху Супраціўленьня ды Ганароваю Легіяю.
У 1949 годзе засноўвае таварыства Эмаўс, якое мае дапамагаць найбольш убогім. Розгалас атрымаў, між іншым, заклік айца П”ерра ў 1954 годзе, ў якім зьвярнуўся да Французаў да ўдзелу ў “рэвалюцыі дабрыні”. У 2005 годзе зьявілася яго інтэрв”ю-рака: “Божа мой... чаму?”.
Рух Эмаўс, які спасылаецца да назову пасёлка ў Палестыне, быў заснаваны ў лістападзе 1949-га году, калі стварыў першы прытулак для ўбогіх у Нэлі –Плезанс. 24-га мая 1969-га году ў Бэрна адбылося першае міжнароднае зграмаджаньне Эмаўс, на якім прынята маніфэст руху. Цяпер гэты рух дзейнічае ў 38-мі краінах сьвету.
Убоства зьяўляецца выклікам для чалавецтва- шмат разоў паўтараў абат П”ерр, які стаўся адным з найбольшых маральных аўтарытэтаў Францыі, шырока вядомых на цэлым сьвеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.