2007-01-20 11:23:11

Жалобная абвестка. Памёр на 84 годзе жыцця заснавальнік Групы ісламскіх і хрысціянскіх даследванняў місіянар каталіцкага ордэна Белых айцоў Робэр Каспар.


Ад 1975 года ён разам з аднадумцамі розных веравызнанняў у заснаваным нябожчыкам Фондзе вёў вывучэнне агульнага з клопатам захоўваць кожнаму сваю тоесамасць.
Маладым святаром айцец Робэр атрымаў накіраванне служыць у Тунісе. Там пачаў вывучаць арабскую мову і Іслам у сталічным Інстытуце арабскай культуры, затым працягнуў сваё навучанне ў Рыме, на багаслоўскім факультэце. Папрацаваў у Каіры і вярнуўся у туніс.Усё астатняе доўгае жыццё ён прысвяціў дыялогу і захаванню самабытнасці рэлігій і народаў - заходнееўрапейскіх і арабскіх.некаторы час выкладаў у Рыме у папскім НДІнстытуце арабскіх і ісламскіх даследванняў. Свет згубіў вялікага змагара за сяброўства і ўзаемапаразуемнне, які сваім жыццём і працамі сцвярджаў, што адмаўленне - плён няведання. дык шлях да міру і узаемапавагі пралягае праз лепшае знаёмства і ўзаемнае ўзбагачэнне.







All the contents on this site are copyrighted ©.