2007-01-19 13:48:03

Маріацэль - гэты аўстрыйскі горад славуты сваёй святыняй, да якой сцякаюцца пілігрымы з цэлага свету. Менавіта тут, ў базіліцы Найсвятой Дзевы Марыі Папа Бенедыкт 16 плануе адправіць святую Літургію на свята Раства Багародзіцы.


Пройдзе яно з нагоды 850-годдзя славутага санктуарыя ў самым сэрцы Аўстрыі. Біскупы краіны паклікалі ўсіх вернікаў Аўстрыі духоўна падрыхтавацца да апостальскага візіту 9-месячнай навэнай.Яе тэкст змешчаны таксама і ў інтэрнэце на нямецкай мове. У звароце, які паступіў ва ўсе касцёлы, біскупы раяць абапірацца ў духоўных практыкаваннях на Эвангелле св. Лукі і Дзеянні Апосталаў.
Шанаванне святыні ў горадзе Марыяцаль, ў 160 км ад Вены , ўзыходзіць да 1157 году. Біскупы Аўстрыі запрасілі прадставіць спісы 30 тысяч вернікаў - членаў парафіяльных радаў - для ўдзелу ва ўрачыстай Святой Імшы. 18 сакавіка кандыдаты для ўдзела ў Літургіі, якую будзе адпраўляць Папа Рымскі, будуць выбраныя з 3 тысяч парафій усяе Аўстрыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.