2007-01-17 13:27:38

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 17 студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А было іх, паводле ватыканскіх крыніц, больш за 9-ць тысяч. Была гэта трэцяя сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў тэме Тыдню Малітваў за Адзінства Хрысьціян.
RealAudioMP3
Заўтра мы пачынаем Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян. Закончыць яго ўрачыстая Вячэрня з удзелам прадстаўнікоў хрысьціянскіх Супольнасьцей Рыму ў Базыліцы Сьвятога Паўла за Мурамі 25-га студзеня.
Аб патрэбе будаваньня адзінства- сказаў далей Бэнэдыкт 16- прыпамінаюць нам рознага роду экумэнічныя сустрэчы на працягу цэлага году. У апошнім часе прыкладам гэтага можа быць сустрэча з Усяленьскім Патрыярхам Барталамеям І-ым.
Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян- зноў сказаў у сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец- у Італіі ды іншых краінах папяраджае, ўшаноўваны менавіта сёньня, Дзень Гэбрэйска-Хрысьціянскага Дыялогу. Гэты дыялог разьвіваецца памысна ад Другога Ватыканскага Сабору і ад гістарычнага візіту Папы Яна Паўла ІІ ў Рымскай Сынагозе. Біблійнаю тэмаю сёлетняга Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян ёсьць словы з Эвангэльля ад Сьвятога Марка: « Ісус глухім вяртае слых і нямым – мову».
Хай гэтая тэма- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа- якая пададзеная Хрысьціянскім Супольнасьцям да абмеркаваньня, будзе выклікам для нас усіх, каб з новым энтузыязмам мы абвяшчалі сьвету Эвангэльле і сьведчылі аб любові Хрыста.
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.