2007-01-17 16:24:16

20 студзеня ў Менску адбудзецца Экумэнічная Канфэрэнцыя


Сёлета хрысціяне Еўропы рыхтуюцца да III еўрапейскай Экуменічнай асамблеі. Адбудзецца яна ў горадзе Сібіу ў Румыніі (Трансільванія) з 4 па 9 верасня 2007 г. Асамблея пройдзе пад лозунгам «Святло Хрыста прасвятляе ўсіх. Надзея на абнаўленне і адзінства ў Еўропе». Zк падрыхтоўка да Асамблеі ў Сібіу на 20 студзеня 2007 г. запланавана экуменічная канферэнцыю ў Мінску, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі асноўных беларускіх канфесій: праваслаўныя, каталікі і пратэстанты. У рамках Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў у 2007 годзе мы пакліканыя разам асэнсаваць праўду пра тое, што «Езус глухім вяртае слых і нямым — мову», што Ён нясе святло надзеі. Няхай жа гэтыя словы будуць для усіх хрысціянаў Еўропы, як Заходняй, так і Усходняй, заахвочаннем на шляху экуменізму. Тэматыка форумаў Асамблеі з’яўляецца адлюстраваннем выклікаў, якія сёння стаяць перад Цэрквамі Еўропы. Удзельнікі Экуменічнай асамблеі будуць мець магчымасць разважаць на такія тэмы, як адзінства, духоўнасць, сведчанне, Еўропа, рэлігія, міграцыя, захаванне стварэння, справядлівасць і мір. Лозунг Асамблеі з’яўляецца выклікам для хрысціянскіх Цэркваў на мяжы ІІІ тысячагоддзя III еўрапейская Экуменічная асамблея запланаваная як экуменічнае паломніцтва, падзеленае на тры этапы. На мінулых этапах падрыхтоўкі вялікі ўнёсак у сумесную працу зрабілі таксама каталікі Беларусі: біскуп Уладзіслаў Блін, пралат Кшыштаф Вітвіцкі, архімандрыт Сяргей Гаек МІС. Іх удзел у сустрэчах, арганізаваных Радай Канферэнцый Епіскапату Еўропы, быў каштоўным выразам дзейнасці беларускіх каталікоў абодвух абрадаў на карысць паяднання хрысціянаў.
Я







All the contents on this site are copyrighted ©.