2007-01-15 13:48:57

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 14 студзеня


А паўдні, як звычайна ў нядзелі і вялікія сьвяты, Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, адгаворваючы з імі гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец сказаў, “што зьявішча міграцыі не павінна быць заўважанае не толькі як праблема, але перад усім як вялікі патэнцыял. У асаблівы спосаб ім зьяўляецца сям”я мігранта, якую трэба акружаць з пашанаю. Папа затым прыпомніў сваё пасланьне на ўшаноўваны 14-га студзеня Касьцёлам Сусьветны Дзень Мігранта і Уцекача. У гэтым годзе тэмаю гэта Дня была Сям”я мігранта.
Далей Сьвяцейшы Айцец успомніў апошнія дадзеныя ААН. З іх вынікае, што на сёньняні дзень на цэлым сьвеце, з эканамічных прычын, маем больш за 200 мільёнаў эмігрантаў. Апрача таго ёсьць каля 9-ці мільёнаў уцекачоў і каля 2-х мільёнаў студэнтаў на міжнародным абмене. Да гэтага трэба дабавіць унутраныя міграцыі ды нелегальных эмігрантаў. За кожным з іх стаіць канкрэтная сям”я—сказаў Бэнэдыкт 16.
RealAudioMP3
Ёсьць затым важнаю справаю, каб турбуючыся пра эмігрантаў і іхнія сем”і, карысталі з дапамогі законных, адміністрацыйных ды спэцыялістычных устаноў, але таксама з цэлае сеткі цэнтраў грамадзкае і душпастырскае дапамогі. Жадаю, каб як найхутчэй здолена асягнуць зраўнаважаную абслугу міграцыйных зьявішчаў ды агульнай мабільнасьці людзей. Ох,- сказаў Папа- каб прынесла гэта карысьць усёй чалавечай сям”і, пачынаючы ад канкрэстных разьвязак, якія аблягчаюць легальную міграцыю і спалучаньне сем”яў, з асабліваю турботаю пра жанчын і непаўналетных. У шырокім жа зьявішчы міжнародных міграцый- працягваў сваю прамову Бэнэдыкт 16—чалавечая асоба павінна заўсёды быць у цэнтры. Толькі пашана годнасьці чалавека ва ўсіх эмігрантах, з аднаго боку, і прызнаньне з боку мігрантаў вартасьці грамадзтва, якое іх прыймае, з другога боку, робяць справядліваю інтэграцыю сем”яў ў грамадзкіх, эканамічных і палітычных сыстэмах краіх, якія іх прыймаюць.
На заканчэньне Папа падкрэсьліў, што сем”і мігрантаў могуць у новае асяроддзе ўнесьці многа дабра. Каб змаглі разьвінуць свой патэнцыял трэба іх акружыць пашанаю, спрыяючы злучаньню сем”яў. Усіх мігрантаў Папа Бэнэдыкт 16 даручыў апецы іхняе Нябеснае Заступніцы, Сьвятой Францішкі Савэрыё Кабрыні.








All the contents on this site are copyrighted ©.