2007-01-13 11:19:30

У славутым французскім санктуарыі з'яўлення Найсвятой Дзевы Марыі горада Лурда ёсць медычнае Бюро.


Яно мае спецыяльны раздзел па вывучэнні цудоўных выздараўленняў. Сёлета іх зафіксавана 52. У другой дэкадзе лютага, тут, ў Лурдзе пройдзе Кангрэс урачоў.Дырэктар Бюро доктар Патрык Тайіэ даў інтэрв'ю каталіцкай газеце "Croix (крыж)" у сувязі з павелічэннем колькасці заяў аб цудоўных вылячэнняў пры славутым гроце.Наогул за прайшоўшыя ад узвядзення святыні 148 гадоў было канстатавана 7 тысяч 200 вылячэнняў цяжэйшых хвароб, пра што сведчаць сабраныя ў Бюро заявы ўдзячных Богу ацэленых пацыентаў. Гэта ў сярэднім 48 выпадкаў штогоду. А ў мінулым 2006 годзе іх колькасць асягнула 52-х. Прычым, гаворка ідзе аб выключна сур'ёзных загойваннях , а не проста паляпшэнні стану хворага, - аб поўным выздараўленні: фізічным, псіхічным і духоўным. Невылечна хворыя пасля малітваў ля Лурдскай крыніцы здабылі здароўе. Міжнародны медычны Камітэт Лурда з удзелам прадстаўніка Ватыканскай Кангрэгацыі па веранавучанню на апошнім пасяджэнні канстатаваў, што ў кантэксце ўсё больш дасканалай медыцынскай сітуацыі трэба ўдакладніць фармулёўку цудоўных вылячэнняў, якія немагчыма растлумачыць найсучаснейшымі метадамі. Неабходна ў медыцынскім дакуманце аб вылячэнні даваць формулу "сведчым Ласку сапраўднага выздараўлення" ва ўмовах поўнай веры і малітвы. Медыкі падкрэслілі, што фізічнае ацаленне вельмі важнае, але больш важным фактарам ёсць вылячэнне духоўнае. Новая фармулёўка будзе канчаткова зацверджаная ў часе 2 Кангрэса франкамоўных урачоў, які пройдзе ў перыяд адзначэння свята Лурдскае Багамаці і 15 Сусветнага дня хворага ў прысутнасці кардынала Філіпа Барбарэна.







All the contents on this site are copyrighted ©.