2007-01-13 11:18:42

Ватыкан: аўдыенцыя для італьянскае паліцыі


Прызнаньне за сакрэтную прысутнасьць у сэрцы хрысьціянскага Рыму выказаў Папа Бэнэдыкт 16 працаўнікам італьянскае палыіцыі, якая працуе пры Ватыкане. Яны назіраюць над бясьпечнасьцю перад самым Ватыканам і перад усім на Плошчы Сьвятога Пятра. Сустракаючыся з імі- як заўсёды на пачатку новага году- Папа прыпомніў, што яны запэўніваюць бясьпеку месцам аб вялі- кай вартасьці ды адначасна апеку прыбываючым там людзям. Заахвоціў ахоўнікаў публічнага парадку да чуваньня, каб кожны змог спакойна дайсьці да гэтых сьвятых месцаў. Ахоўваныя імі пільгрымы змогуць у малітве адкрыць сэрцы перад Богам- сказаў Папа дзякуючы італьянскім паліцыянтам за іхнюю працу.








All the contents on this site are copyrighted ©.