2007-01-12 13:59:14

Сакратар папскай Рады па пастырстве сярод імігрантаў і вандраўнікоў арцыбіскуп Агосціно Маркетто (прыгадаем, першы Апостальскі нунцый з рэзідэнцыяй у Беларусі) лічыць, што страх заходніх грамадзянаў у сувязі з плыняй эмігрантаў з Румыніі і Балгарыі ня мае асновы.


Аднак, нават у многіх СМІ Заходніх краін зараз абмяркоўваецца навала грамадзян дзвюх гэтых краін, якія ўвайшлі ад 1 студзеня ў Еўрасаюз. Па падліках, толькі ў Італіі чакаюць прыбыццё штогадова больш за 100 тысяч румынаў у пошуку працы і лепшага жыцця. Урэшце, усе гэтыя людзі дастаткова каб паказалі просты дакумант: картку асобы .
На думку прафсаюзаў Італіі, уваход на працоўны рынак людзей з Румыніі і Балгарыі - пазітыўны крок. Яго Экселенцыя Маркето, напрыклад, пэўны, што ўсё адбудзецца, як гэта ўжо было з іншымі новымі членамі Еўразвязу : Польшчай, напрыклад, ці Венгрыяй. Тыя, хто знойдзе для сябе магчымасць працаваць і жыць - застануцца, хто трываў лепш у сваёй краіне - вернецца на Радзіму. Нарыклад, нават для румынскіх цыганаў, якія дагэтуль з'яўляюцца найбольшаю часткаю прыйшоўшых у Італію з гэтай краіны, парламент ІР зараз распрацоўвае ўзор дакуманту, які дазволіць ім пачынаць працаваць як і грамадзянам самой Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.