2007-01-12 13:58:56

Каб Добры Бог адпусціў чалавецтву грахі, а таксама на знак падзякі за Ягоную доўгацярплівасць і міласэрднасць да сваіх непаслухмяных дзяцей Навагоднюю ноч манашкі з каталіцкай Кангрэгацыі Камалдулак праводзяць распрасцертыя на падлозе ў форме КРЫЖА.


Гадзінамі малітоўна перапрошваюць нявесты Божыя за ганебныя ўчынкі напрацягу прайшоўшага году. Аднак, як расказвае Маці-настаяцелька грамады Вероніка Савулеўска з Варшаўскага кляштару, пакаянне за ўчынкі людзей ў крыўду для Айца Нябеснага, што дзеюцца на Зямлі, завершваецца радасным гімнам хвалы Богу. Упрыгожаная ёлка зіхаціць агнямі, агульны дух радасці пануе ў святочныя дні ўнутры манастырскіх муроў.Сёстры спяваюць калядкі, сямейны дух паразамення і любові поўніць сэрцы затворніц. Кожны звычайны дзень складаецца і з сумесных спраў у грамадзе, і з часоў на адзіноце. Сёстры дабраахвотна адрэзалі сябе ад свету, але і ўнутры свайго дому яны "ахоўваюць сваю келлю": працуюць, чытаюць, медытыруюць - раздумваюць над тэкстамі Святога Пісання.Манаскі статут дапускае ітаксама іхнюю працу на свежым паветры. Але размаўляюць законніцы між сабою толькі ў выпадку вострай неабходнасці і ў часах адпачынку ўсёй грамадой. Сумесную малітву адгаворваюць у часе Святой імшы, Літургіі гадзін ці Ружанца.
Кангрэгацыя ўзнікла ў 1027 годзе, калі святы Рамуальд заснаваў ў італьянскім мейсцы Камальдолі першы манастыр, а ўжо да канца 11 стагоддзя быў складзены Статут кляўзуровай грамады, якая разышлася па цэлым свеце. Некалькі стагоддзяў таму былі заснаваныя кляштары камалдулаў - жаночыя і мужчынскія - і ў Польшчы, былі яны і ў нас, у Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.