2007-01-12 10:00:20

Бенедыкт XVI° спаткаўся з кiраўнiцтвам вобластi Лацiо i мэрам Рыма.


11 студзеня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прыняў на аўдыенцыi кiраўнiка iтальянскай вобласцi Лацiо спадара Пьетро Марраццо, мэра Рыму сп. Вальтэра Вельтронi, Прэзiдэнта Рымскай правiнцыi сп. Энрыко Гасбарра i суправаджаючых iх асобаў.
Свяцейшы Айцец звярнуўся да прысутных з прамовай у якой звярнуў асаблiвую ўвагу на сакральны характар чалавечага жыцця, на павагу да хворых i на вартасць сямьi, заснаванай на законным шлюбе.
Напрыканцы спаткання Бенедыкту XVI° былi ўручаны памятныя падарункi: прадстаўнiкi вобласцi Лацiо падарылi Папе восем старонак са зборнiка лiтургiчных рыма-каталiцкiх песнапенняў XVI° стагоддзя. Супрацоўнiкi Рымскай правiнцыi падарылi Свяцейшасму Айцу крыж са слановай косцi, зроблены ў сярэдзiне ХIХ° стагоддзя ў Германii i два памятныя медалi, створаныя з нагоды 136 гадавiны iснавання Рымскай правiнцыi. А мэр Вечнага горада Вальтэр Вельтронi падарыў Папе карцiну, напiсаную ў 1800 годзе, на якой выяўлена так званая “Папская брама”, якая знаходзiцца на пачатку славутай Крыжовай дарогi.
Са свайго боку Бенедыкт XVI° падарыў усiм прысутным на аудыенцыi памятныя медалi свайго пантыфiкату i каштоўныя сувенiры з выявай, прысвечанай Божаму Нараджэнню 2006 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.