2007-01-11 11:59:09

Памёр вядомы навуковец Жан-Пьер Вернан.


Сродкi масавай iнфармацыi паведамiлi аб смерцi ва ўзросце 93 гадоў аднаго з самых вядомых навукоўцаў-гуманiтарыяў ХХ дтагоддзя Жана-Пьера Вернана, якога ватыканская афiцыйная газета “Оссерваторе Романо” акрэслiвае, як “аднаго з самых выдатных даследчыкаў грэцкiх мiтаў i культуры, i аднаго з самых выбiтных спецыялiстаў антычнага свету”. Iтальянская каталiцкая газета “Аввенiрэ” прысвяцiла яму вялiкi артыкул, аўтарам якога з’яўляецца Джан-Марыя Вiан.
У маладосцi Жан-Пьер Вернан быў камунiстам, у пачатку 30-х гадоў ХХ стагоддзя наведваў СССР, а ў гады II Сусветнай вайны далучыўся да руху Супрацiўлення пад iмянем “палкоўнiк Бертье”. Пасля вайны пачалася ягоная паспяховая навуковая карьера, якая прынесла яму сусветнае прызнанне.
У артыкуле газеты “Аввенiрэ” паведамляецца, што пасля падзей “пражскай вясны” 1968 года Вернан пакiнуў камунiстычную iдэю. У сваiм артыкуле для гэтай газеты, надрукаваным у 2005 годзе, ён пiсаў аб разчараваннi, якое перажылi тады шматлiкiя прадстаўнiкi яго пакалення. У свой час нацыстскiя сцягi на парыжскай Шанс-Элiзэ падмацавалi яго камунiстычныя меркаваннi, i ў далейшым ён “спадзяваўся, марачы, што ва Усходняў Еўропе, i асаблiва ў Чэхаславакii будзе квiтнець працоўная дэмакратычная дзяржава”. Пражскiя падзеi траўня 1968 года зрабiлiся нагодай да яго глыбокага разчаравання. Менавiта ў вынiку гэтых падзей i набытай адукацыi навуковец зразумеў жах камунiстычнай рэчаiснасцi. Ён заявiў: “Я вывучаў антычную Грэцыю больш за палову стагоддзя. Я iмкнуўся зрабiцца грэкам у сярэдзiне самога сябе. Якiя вынiкi я атрымаў? Перад усiм, iснаванне поўнай свабоды духа. Потым, што чалавечнасць чалавека злучана з яго ўмовамi грамадзянiна, з яго актыўным удзелам у жыццi грамады раўных яму, дзе нiколi не дазволена панаваць над iншымi”.
На рускую мову перакладзены кнiгi Жан-Пьера Вернана “Паходжанне старажытнагрэцкай думкi”, “Сусвет, Богi, Людзi”, “Iндыя, Месапатамiя, Грэцыя: тры iдэялогii смерцi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.