2007-01-10 12:22:57

У Гарадзенскай дыяцэзii галадаюць вернiкi з нагоды нявыдачы вiзы iх параху.


Працягваецца безтэрміновая галадоўка вернікаў каталіцкага касцёла ў вёсцы Лаздуны Іўеўскага раёна.
Спадарынi Вераніка Скляповіч, Яніна Крапінская і Яніна Сільвановіч (усе пенсійнага ўзросту) дамагаюцца ад уладаў, каб у іх касцёле дазволілі служыць святару з Польшчы а.Мар’юшу Ільяшэвічу. Як вядома, месяц таму беларускія ўлады не далі дазволу семярым святарам з Польшчы служыць у беларускіх касцёлах, спасылаючыся на тое, што ў Беларусі без працы застаюцца выпускнікі мясцовых каталіцкіх семінарыяў.
Вернікі сабралі каля 12 тысяч подпісаў у абарону свайго святара і накіравалі дэлегацыю ў Мінск да старшыні Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальных меншасцяў Анатоля Гулякі. Ім абяцалі ва ўсім разабрацца, і вось днямі яны атрымалі адмоўны адказ.
У выніку тры верніцы распачалі галадоўку пратэсту.







All the contents on this site are copyrighted ©.