2007-01-10 12:07:04

Заява Бiскупскай канфярэнцыi Польшчы аб адстаўцы монс. Вельгуса.


Прызiдыум Бiскупскай канфярэнцыi Польшчы пасля адстаўкi монс. Станiслава Вельгуса з пасады Варшаўскага арцыбiскупа, якая была пададзена ў мiнулую нядзелю, абнародваў паведамленне ў якiм “просiць усiх вернiкаў адпаведным чынам успрыняць гэты факт з верай i далучыцца ў малiтвах да Царквы Польшчы”. “Польская Царква, - напiсана ў паведамленнi Бiскупскай канфярэнцыi, - павiнна сёння з пакорлiвасцю ўгледзiцца ў праўду сваёй мiнуўшчыны, сучаснасцi i будучынi. Монс. Вельгус дабрахвотна адмовiўся ад пасады, якая яму была даручана. Ён зрабiў гэта з нагоды цяжкiх абвiнавачванняў супраць яго. Гэта рашэнне, якое сведчыць аб яго заклапочанасцi аб лёсе Царквы, было высокародным. Такiм самым чынам, рашэнне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° аб прыняццi адстаўкi сведчыць аб яго заклапочанасцi аб спакойнай душпастырскай працы ў Польшчы”. Паведамленне падпiсана Старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi Польшчы монс.Юзефам Мiхалiкам, намеснiкам старшынi монс. Станiславам Гандецкiм i генеральным сакратаром Бiскупскай канфярэнцыi монс. Пятром Лiберай. Польская Бiскупская канфярэнцыя звяртаецца таксама да прадстаўнiкоў СМI з просьбай ставiцца “з павагай да рашэння арцыбiскупа Вельгуса” i з вялiкай асцярожнасцю тлумачыць факты, якiя не адпавядаюць рэчаiснасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.