2007-01-09 11:55:29

Папа сустрэўся з Дыпламатычным Корпусам акрэдытаваным пры Ватыкане


Сустракаючыся традыцыйна з імі на пачатку новага Году, дакладна ў панядзелак 8 студзеня, Бэнэдыкт 16 ў сваёй прамове да іх зрабіў панарамны перагляд турботаў і надзеяў, якія ўзбуджае актуальная сітуацыя на сьвеце.
RealAudioMP3
Сярод істотных праблемаў, як тут не падумаць аб мільёнах людзей, асабліва аб жанчынах і дзецях, якім не хапае вады, харчоў, даху над галавою. Скандал нарастаючага голаду ёсьць недапушчальным на сьвеце, які распараджаецца дабрамі, ведамі і сродкамі, якія дазваляюць пакласьці канец гэтаму. Яшчэ раз заахвочваю багатыя краіны выдаць адпаведныя рашэньні, каб бедныя краіны ( часам поўныя прыродных багацьцяў) маглі карыстацца дабрамі, якія да іх належаць—сказаў Бэнэдыкт 16.
Іншыя трывожныя праблемы, гэта цяжкасьці ў працэсе разбраеньня, тэррарызм, гуманітарныя крызісы, хвалі міграцыі, пагрозы жыцьцю ад пачатку аж да натуральнае сьмерці.
Абмяркоўваючы сітуацыю на паасобных кантынэнтах, Папа пачаў ад Афрыкі. Успомніў драму ў Дарфуры, якой развязкі трэба шукаць у міжнародным супрацоўніцтве. Чорны Кантынэнт астаецца ў цэнтры ўвагі сьвету. У некаторых краінах Лацінскае Амэрыкі палепшылася эканамічная сітуацыя, вядзецца барацьбу з гандлям наркотыкамі, паступае працэс дэмакратызацыі. Існуе аднак небясьпека ператварэньня дэмакратыі ў дыктатуру рэлятывізму.
Гаворачы аб Азіі, Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў патрэбу рэлігійнае свабоды для хрысьціянскіх меншасьцей, якія малыя але дынамічна разьвіваюцца. Далей ў сваёй прамове да Дыпламатычнага Корпусу ўзьняў пытаньне атамнага разбраеньня і крызісу на Блізкім Усходзе, выказваючы надзею на яго мірную развязку.
Гаворачы аб уваходзе Балгарыі і Румыніі, дзвух краін аб доўгай хрысьціянскай традыцыі, да Эўразьвязу, крануў пытаньне ейнае Канстытуцыі, якая павінна ўзяць пад увагу асноўныя вартасьці нашага кантынэнту.
RealAudioMP3
Пяцідзесятая гадавіна рэвалюцыі ў Будапэшце, якую мы ушаноўвалі ў месяцы кастрычніку, мінулага году, прыпамінае нам драматычныя здарэньні ХХ стагоддзя. Яны узбуджаюць ўсіх жыхароў Эўропы да будаваньня будучыні свабоднай ад усялякага роду прыгнёту ды ідэаганічных абумоўленьняў да тварэньня вузаў прыязьні і братэрства, да праяўляньня турботы і салідарнасьці з найбольш убогімі і слабымі. Трэба таксама ачышчаць напружаньні мінуўшчыны, падтрымліваючы прымірэньне на ўсіх плоскасьцях. Толькі яно дазволіць, будаваць будучыню і мець надзею—сказаў Бэнэдыкт 16 ў часе сустрэчы з Дыпламатычным Корпусам.








All the contents on this site are copyrighted ©.