2007-01-09 13:57:36

50-годдзе радыёчасопіса (Radiogiornale)адзначае радыё Ватыкана. Народжанае 75 год таму назад, нашае радыёвяшчанне напачатку абмяжоўвалася толькі прамым абавязкам - дабравешчаннем, прапаведваннем і аб'явамі. Нараджэнне сучаснага жанру штодзённага абвесніка сталася падзеяй.


Як паяснівае генеральны дырэктар Радыё Ватыкана айцец Федэрік Ламбардзі, стварэнне выпуску навін напачатку 1957 году на сучасны манер сталася важным крокам для служэння Папе Рымскаму і цэлай Царкве. Напрыканцы таго ж году быў створаны магутны тэхнічны сродак - радыёперадавальная станцыя ў прыгарадзе Рыма Санта Марія дзі Галеріа.Пераход да рэгулярнага выпуску навін для адпаведнасці патрэбам часу ў руху развіцця чалавечага зграмаджання сталася сапраўды рэвалюцыйнай справай. З цягам часу служба навін мацнела і заняла цэнтральнае месца у шматграннай дзейнасці Радыё Ватыкана. Як падкрэслівае айцец Ламбардзі,-"...важнае значэнне мела і тое, што адпачатку быў створаны пісьмовы варыянт выпуску навін для ўсіх рознамоўных рэдакцый пры вядучай ролі італьнянскай рэдакцыі. Хаця спецыяльны бюлетэнь і раней перкладаўся на дзясяткі моваў - французскую, польскую, партугальскую/, нямецкую, англійскую.., але штодзённік заняў цэнтральнае месца ў хуткім і праўдзівым інфармаванні. Цэнтральная рэдакцыя дагэтуль адыграе выключна важную ролю ў жыцці Радыё.Тут сканцэнраваныя прафесіяналы-журналісты, якія спецыялізуюцца на сучасным. і ў той жа час дакладным і скрупулёзным асвятленні дзейнасці Папы Рымскага і Царквы па цэлым свеце. Супрацоўнікі Галоўнай - Італьянскай рэдакцыі Radiogiornale сочаць за ўсімі важнымі падзеямі ў свеце, але перш за ўсё ў плане царкоўным. Гэта праца вядзецца ўжо паўстагоддзя - кожны дзень, уключаючы нядзелі і святы".







All the contents on this site are copyrighted ©.