Арцыбiскуп Кандрусевiч прыняў удзел у пресавай канфярэнцыi.
“Усё болей i болей мы адчуваем нашу адказнасць за лёс хрысцiянства”, - заявiў галава
каталiцкай мiтраполii ў Расii арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, адказваючы на пытанне
журналiстаў аб сучасным стане праваслаўна-каталiцкiх адносiнаў. Аб гэтым паведамiла
прэсавая служба Бiскупскай канфярэнцыi Расii. “Перад выклiкам часу мы павiнны
быць блiзкiмi, дапамагаць адзiн аднаму”, - зазначыў каталiцкi дастойнiк. Ён паведамiў
аб сваiх нядаўнiх спатканнях з праваслаўнымi архiярэямi ў Владзiмiры i Нiжнiм Ноўгарадзе,
атмасфера якiх, па словах арцыбiскупа Кандрусевiча, была “братэрскай i сардэчнай”.
Монс. Кандрусевiч таксама высока ацанiў удзел сакратара па мiжхрысцiянскiм сувязям
Аддзела знешнiх царкоўных зносiнаў РПЦ МП а. Iгара Выжанава ў калядным пастырскiм
спатканнi святароў i законнiкаў у Маскве, а таксама прысутнасць прадстаўнiка згаданага
аддзела а. Аляксандра Васюцiна на святочнай Богаслужбе ў маскоўскiм катэдральным
касцёле i вiншаваннi, з якiмi ён звярнуўся да вернiкаў-католiкаў. Гаворачы аб
колькасцi католiкаў у Расii, арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч зазначыў, што на працягу
70 гадоў атрыманне падобных дадзеных было цяжкiм i гэта стварае праблемы нават i цяпер.
“Я з дакладнасцю да адной парафii, да аднаго чалавека магу сказаць вам, колькi католiкаў
было ў Расейскай iмперыi ў 1914, 1915 цi 1917 гадах, сёння ж я прымушаны карыстацца
ўскоснымi дадзенымi”, - адзначыў арцыбiскуп. Ён паведамiў, што калi выкарыстоўваць
дадзеныя аб этнiчным складзе жыхароў Расii з апошняга перапiсу насельнiцтва, то па
прыблiзным падлiкам, католiкаў у сёняшняй Расii налiчваецца каля 700 тысяч. “Большасць
нашых вернiкаў – гэта расiяне, iх родная мова – руская”, - зазначыў Генеральны сакратар
Бiскупскай канфярэнцыi Расii а. Iгар Кавалеўскi, якi таксама прыймаў удзел у спатканнi
з журналiстамi. На яго думку, усяго ў Маскве i Падмаскоў’i жыве каля 50 тысяч католiкаў,
а ўсяго ў Расii iх налiчваецца не меней за 600 тысяч. “Па радыё нядаўна сказалi,
што 4 % грамадзянаў Расii святкуюць Божае Нараджэнне ў па каталiцкаму календару”.
Але, па мяркаванню арцыбiскупа Кандрусевiча, гэта лiчба перабольшана. Ён дадаў, што
ў Расii зарэгiстравана каля 250 розных каталiцкiх арганiзацый, 230 з iх – гэта парафii.
У лiк iншых уваходзяць два каталiцкiх закона, прадсемiнарыя i семiнарыя, Iнстытут
тэалогii, гiсторыi i фiласофii ў Маскве, дабрачынная арганiзацыя “Карытас” i каталiцкiя
сродкi масавай iнфармацыi. “На жаль, 25 % каталiцкiх парафiй не маюць сваiх будынкаў
для Богаслужбаў. I гэта адна з вялiкiх праблемаў”, - зазначыў каталiцкi дастойнiк.