2007-01-06 11:08:13

З Ватыкану будуць перадавацца спэцыяльныя Імшы з нагоды Сьвята Божага Нараджэньня паводле Юліянскага Календара


Дарагія слухачы


У нядзелю 7-га студзеня хрысьціяне, якія прытрымліваюцца Юліянскага Календара, ў нас на Беларусі галоўным чынам праваслаўныя, будуць ушаноўваць Сьвята Божага Нараджэньня.
З гэтае нагоды Ватыканскае Радыё будзе перадаваць спэцыяльныя Сьвятыя Імшы ўсходняга абраду.
І так, а гадзіне 9.15 менскага часу, з Капліцы Дабравешчаньня нашае радыёстанцыі будзе перадавацца Усходняя Літургія ў візантыйска-ўкраінскім абрадзе. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях 31 і 25 мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў.
За тое а гадзіне 11.30 беларускага часу будзе перадавацца Усходняя Літургія ў візантыйска-славянскім абрадзе з казаньнем па-расейску. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях 25 і 19 мэтраў, як таксама на ўльтракароткай хвалі 93,3 мэгагэрцаў.
Жадаем добрага прыёму.








All the contents on this site are copyrighted ©.