2007-01-05 14:59:39

Як паведамляе Прэфектура Папскага Дома, 3 млны 222 тысячы вернікаў пабывалі ў адыйшоўшым 2006 годзе на сустрэчах з Папам Бенедыктам 16.


Гэта толькі вернікі і паломнікі, якія прынялі ўдзел ў агульных аўдыенцыях у Ватыканскай зале імя папы Паўла 6 і ў летняй рэзідэнцыі папаў Кастэль Гандольфо. Большая за палову частка з гэтых 3 мільёнаў маліліся разам з Папаю Багародзічнаю малітвай "Анёл Гасподні". Таксама мільён паломнікаў малілася з Папаю па серадах, у часе агульнай аўдыенцыі і пасля яе. Найбольшая колькасць вернікаў удзельнічае ў сустрэчах з Папаю Бенедыктам 16 у гэтыя снежаньскія і студзеньскія калядныя святы .







All the contents on this site are copyrighted ©.