Прынамсі 24 місіянароў загінула на місійных тэрыторыях у мінулым годзе—так паінфармавала
рымскае агенцтва Фідэс. Такі спісак гэтае агенцтва публікуе кожнага году. У 2005-м
годзе забіта 25-ць місіянароў. Сярод ахвяраў ёсьць сьвятары, законнікі ды сьвецкія
асобы. Першае месца ў гэтай смутнай статыстыцы надалей займае Афрыка. Там забіта
11-ць місіянароў: у гэтым 9-ць сьвятароў, адну законніцу ды сьвецкую дабраахвотніцу.
Найбольш ахвяроў было ў Кэніі. Там забіта 3-х сьвятароў, за тое ў Нігэрыі 2-х. На
амэрыканскім кантынэнце забіта ў 2006 годзе 8-м асоб: 6-ць сьвятароў, адну законніцу
ды сьвецкага місіянара. У Азіі забіта 4-х прадстаўнікоў Касьцёла, ў гэтым 2-х сьвятароў,
законніка і сьвецкага чалавека. Гэты апошні быў забіты разам са сваім пробашчам у
Індыі. Апрача таго агенцтва Фідэс піша аб смерці аднаго місіянара ў Акеаніі. Быў
ён братам з Закону Баніфратаў, якога забіта ў Папуі Новай Гвінэі.