Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі прадстаўнікоў яўрэйска-амерыканскай
арганізацыі. Мір - вось каштоўнасць, якая ў роўнай ступені кранае душы веруючых -
хрысціянаў, юдэяў і мусульманаў, -падкрэсліў ён.
Стан сучасных адносінаў між хрысціянствам і яўчрэйствам, якое занурваецца каранямі
ў глыбокую спадчыну веры, вызначаны ад 2 Ватыканскага Сабору. У прыватнасці, перспектывамі.
акрэсленымі Дэкларацыяй, ім прынятай, " (Нашы часы)". Папа сцвердзіў на цяперашняй
сустрэчы, што было зроблена многае за 40 год яўрэйска-каталіцкіх адносінаў, і выказаў
зноў уласную надзею ды пастаянную малітву аб міры на Святой зямлі. "Мір можа ажыццёвіцца
толькі ў тым выпадку, калі ён станецца ў цэнтры інтарэсаў ік яўрэяў, і хрысціянаў,
і мусульманаў ды здолее выявіцца ў сапраўдным міжрэлігійным дыялогу, а таксама ў
канкрэтных жэстах прымірэння. Выклікам для ўсіх веруючых у Бога ёсць намаганне, каб
ажыццявіць пэўнасць, што не нянавісць і насілле, але разуменне і мірнае суіснаванне
адчыняць вароты ў будучыню справядлівасці і міра, якая ёсць абяцаннем і дарам Божым.
Яўрэі і хрысціяне, - падкрэсліў далей папа, - пакліканы працаваць разам, каб вылечваць
свет праз пашырэнне духоўных і маральных каштоўнасцей, што палягаюць у аснове нашых
рэлігійных перакананняў"