2006-12-30 10:06:56

Папа Бэнэдыкт 16 накіраваў пасланьне да ўдзельнікаў Эўрапэйскае Сустрэчы Моладзі ў Загрэбе


Сьвяцейшы Айцец жадае ўдзельнікам сустрэчы, каб што-раз лепш разумелі значэньне братэрства паміж людзьмі і патрэбу адкрыцьця на іншых. Гэтыя словы ёсьць зьмешчаныя ў пасланьні, якое ў імені Папы накіраваў кардынал Бэртонэ. Ватыканскі Сакратар Стану падкрэсьліў, што чарговая сустрэча арганізаваная Супольнасьцю з Тэзэ адбываецца ў Харватыі, дзе нядаўна мелі месца крывавыя канфлікты. “Вы зьяўляецеся вымоўным знакам надзеі і паказываеце, што жадаеце адноўленага чалавецтва, будаванага на пашане да кожнага чалавека, незалежна ад нацыянальнасьці ці рэлігіі—сьцвердзіў кардынал Бэртонэ. Адначасна Сакратар Стану зрабіў заклік, каб моладзь, заўважваючы бліжняга сьведчыла пра Хрыста. “Такім чынам будзеце сапраўды свабоднымі і станецеся адказнымі як людзі і хрысьціяне- падкрэсьліў Сакратар Стану Апостальскай Сталіцы.
Да барацьбы пра ўнутранае аднаўленьне заавхоціў моладзь таксама Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І-ы. Духоўны кіраўнік праваслаў”я зьвярнуў увагу на значэньне малітвы, на Сьвятое Пісаньне, на сакрамантальнае жыцьцё ды паслушэнства Эвангэльлю.
Перад засяроджваньнем выключна на грошах, посьпехах, камфорце ды прыемнасьцях жыцьця, перасьцярог маладых людзей Партыярха Масквы Аляксей ІІ. “Гэтая дарога здаецца быць правабліваю, але ў непазбежны спосаб вядзе ў тупік”- сьцвердзіў Аляксей ІІ.
Малюся, каб вашая сустрэча дала вам новы подых- напісаў у сваім пасланьні арцыбіскуп Кантэнбэры, Рован Вільлямс. Прымас Англіканскае Супольнасьці паклікаў удзельнікаў сустрэчы ў Загрэбе да паглыбленьня даверу, прытрымліваючыся веры ў Бога.
Да будаваньня агульначалавечае супольнасьці і дыялогу паклікаў маладых людзей Гэнэральны Сакратар ААН, Кофі Аннан.








All the contents on this site are copyrighted ©.