2006-12-29 13:33:23

"Спадзяемся, што ля нашых ёлак мы ўсё ж убачым дарагіх беларускіх дзетак"- сказаў італьянскай радыёжурналістцы Адрыяне Масотці прэзідэнт АVIB Антоніо Бьянкі.


АVIB -гэта федэрацыя, якая ўз'ядноўвае 85 Асацыяцый італьянскіх дабраахвотнікаў, што напрацягу ўжо 2х дзесяцігоддзяў - адразу пасля Чарнобыльскай аварыі - пачалі прымаць на адпачынак беларускіх дзяцей з забруджаных раёнаў. У сувязі з адмовай італьянскага Міністра сацыяльнай салідарнасці прыняць толькі дзяцей з сем'яў, але не даваць магчымасці сіротам правесці каталіцкія каляды ў Італіі, многія вельмі сумна сустрэлі гэтую навіну. Цяпер, аднак, чакаюць на свята Новага году. І, натуральна, італьянскія сем'і - а іх некалькі дзясяткаў тысяч - хочуць мець яснасць у гэтым пытанні на будучыню. Паслухайце размову нашай калегі Адрыяны:яна запыталася прэзідэнта Бьянкі, да каго звярталася асацыяцыя.(Голас Бьянкі)-Мы апелюем як да італьянскіх, так і да беларускіх уладаў. Для нас, хто дзеля салідарнасці распачаў гэтую дапамогу пасля Чарнобыльскай аварыі і працягвае яе ўжо напрацягу 20 год, гэта вельмі балюча.
АДРЫЯНА: - Але неабходна мяняць формулу вашых стасункаў з Беларускімі арганізацыямі на карысць дзяцей з зоны радыяактыўнага забруджання?
БІЯНКІ:- Так. Бо ўжо закрытыя поўнасцю ўсынаўленні пасля выпадку з Марыяй -Вікай, якую не аддавала сям'я Джуста. Па-чалавечаму, я разумею такое рашэнне. Але шкада гэтыя нашы сем.'і, -працягвае прэзідэнт італьянскай асацыяцыі, - якія прывыклі да дзетак і лічаць іх роднымі. Але ўсё ж саграе сэрца той факт, што іх будуць усынаўляць; толькі ў беларускія сем'і, не за мяжу.
АДРЫЯНА Масоцці: -Значыць, ваша задача - аднавіць прыём дзяцей на канікулы ДЛЯ аздараўлення?
Прэзідэнт "АVIB " спадар Антоніо Бьянкі:- Абсалютна "сі"- так.







All the contents on this site are copyrighted ©.