2006-12-29 13:34:05

Галава Англiканскай Царквы наведаў Святую Зямлю.


Пад час каляднай Богаслужбы англiканскi арцыбiскуп Уiльямс паведамiў аб тым, што ён пакачаў на руках немаўлятку каля ясляў, якiя былi ўстаноўлены каля ўвахода ў шпiталь Святой Сямьi ў Бэтлiеме. Клопат аб дзiцяцi супрацоўнiкаў шпiталя стаў адметным напамiнам, якi прыносiць Божае Нараджэнне: любоў Бога да нас – гэта Божая Ласка.
Арцыбiскуп адзначыў, што супрацоўнiкi шпiталя дапамагаюць людзям, нягледзячы на цяжкi эканамiчны стан у горадзе. I запытаўся ў галоўнага лекара, Роберта Табаша, як яны здольваюць працаваць на такiм высокiм узроўнi. У адказ ён пачуў, што “гэта важна проста таму, што самыя бедныя заслугоўваюць лепшага”.
“Самыя бедныя заслугоўваюць лепшага. Я не здзiўляюся, калi гэта фраза будзе для вас адкрыццём”, - сказаў арцыбiскуп у сваiм казаннi, адзначыўшы, што часта бедныя аддаюць у якасцi дапамогi тое што маюць. Арцыбiскуп адзначыў, што тыя, хто зараз знаходзяцца ў цяжкiм эканамiчным стане, заслугоўваюць лепшага хаця б таму, што яны iмкнуцца да гэтага.
Гаворачы аб праблемах Блiзкага Усходу, монс. Уiльямс заклiкаў не забывацца аб годнасцi чалавека.
Кiраўнiк Англiканскай Царквы заклiкаў здзяйсняць пiлiгрымкi, каб падтрымаць усе хрысцiянскiя суполкi, якiя iснуюць на Святой Зямлi.







All the contents on this site are copyrighted ©.