2006-12-28 13:30:27

Свяцейшы Айцец накiраваў пасланне да хрысцiянаў Блiзкага Усходу.


У адказ на шматлiкiя паведамленнi аб пакутах католiкаў у краiнах Блiзкага Усходу Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° звярнуўся да iх з лiстом, каб выказаць сваё блiзкасць з iмi.
У Пасланнi, падпiсаным 21 снежня i надрукаваным з нагоды Божага Нараджэння Папа заявiў аб сваiм жаданнi наведаць Святую Зямлю.
Звяртаючыся да хрысцiянаў, якiя жывуць сярод прыхiльнiкаў iншых рэлiгiй, Папа зазначыў, што гэтыя краiны “часта пакутуюць ад насiльля, якое, сярод iншага, прыносiць з сабой вялiкiя зруйнаваннi ад якiх церпяць нявiнныя i безабаронныя людзi”.
“Пакуты, у рэшце рэштаў, наблiжаюць людзей, i калi нехта пакутуе, ён павiнен перад усiм адчуць жаданне зразумець, як пакутуе iншы, якi знаходзiцца ў падобнай сiтуацыi”, - падкрэслiў Бенедыкт XVI°.
“У сучасных абставiнах, у якiх мала святла i шмат цемры, для мяне з’яўляецца нагодай да суцiшэння i надзеi ведаць, што хрысцiянскiя суполкi Блiзкага Усхода – цяжкiя пакуты якiх мне вельмi блiзкiя – працягваюць заставацца жывымi i актыўнымi грамадамi, поўнымi рашучасцi сведчыць уласную веру з адпаведнай iдэнтычнасцю”, - зазначыў Папа.
Свяцейшы Айцец спадзяецца, што Провiд дазволiць яму здзейснiць падарожжа на Зямлю, якая зрабiлася святой праз падзеi, злучаныя з гiсторыяй Збаўлення.
“Я, - зазначыў сучасны зямны галава Каталiцкай Царквы цытуючы Свяцейшага Айца Яна Паўла II°, - спадзяюся, што буду мець магчымасць памалiцца ў Ерусалiме на зямлi ўсiх патомкаў Аўраама, якiм яна вельмi дорага”.
Нагадаем вам, што Папа Вайтыла наведаў Святую Зямлю ў сакавiку 2000 года, а ягоны папярэднiк Павел VI° пабываў там у студзенi 1964 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.