2006-12-28 07:44:18

Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прызнаны "Чалавекам года" каталiцкiмi рэдактарамi свету.


Каталiцкiя рэдактары назвалi галоўнай навiной у рэлiгiйнай сферы ў 2006 годзе адносiны iсламу з Царквой i сусветным грамадствам. На другiм месцы – абмеркаванне рэформ iмiграцыённай палiтыкi ЗША, i на трэццiм месцы – вайна ў Iраку.
Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° атрымаў самую вялiкую колькасць галасоў у катэгорыi “Чалавек года”. Прэзiдэнт ЗША Джордж Буш стаў другiм у гэтым спiсе, а бiскуп Уiльям Скiлстад з Вашынгтона – трэццiм.
Праведзенае даследванне – гэта ўжо 45 штогадовае апытанне сярод каталiцкiх iнфармацыйных агенстваў. Галасаванне пачалося 6 снежня i скончылася 15 снежня.
У 1962 годзе, калi падобная акцыя была праведзена ўпершыню, большасць галасоў была аддадзена тэме адкрыцця II° Ватыканскага сабора. У мiнулым годзе галоўнай навiной у сферы рэлiгii была смерць Папы Яна Паўла II°, а сам нябожчык быў названы “Чалавекам года”.







All the contents on this site are copyrighted ©.