2006-12-27 13:43:39

Мітрапаліт Філярэт сустрэўся з А. Лукашэнкам


Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філярэт выступае за больш паглыбленае вывучэньне пытаньняў рэлігіі ва ўстановах адукацыі й звяртае ўвагу на вывядзеньне рэлігіязнаўства зь пераліку абавязковых дысцыплін у беларускіх ВНУ. У Эўропе, дзе прытрымваюцца Балёнскага працэсу ў адукацыі, існуюць урокі рэлігіі, на якіх знаёмяцца з традыцыйнай для той альбо іншай краіны рэлігіяй”, – заявіў мітрапаліт Філярэт на сустрэчы сяброў Сыноду БПЦ з Аляксандрам Лукашэнкам.


Мітрапаліт зьвярнуў таксама ўвагу кіраўніка дзяржавы на шэраг фінансава-эканамічных пытаньняў, якія датычацца дзейнасьці БПЦ. У прыватнасьці, па словах кіраўніка БПЦ, “дагэтуль не зацьверджаны пералік прадметаў царкоўнага прызначэньня, назіраецца пазапраўнае выкарыстаньне царкоўных сымбаляў”. “Без царкоўнага бласлаўленьня камэрцыйнымі структурамі рэалізуецца прадукцыя царкоўнага прызначэньня”, – сказаў мітрапаліт.


Акрамя таго, ён прапанаваў разгледзець пытаньні “аб вылучэньні зямельных участкаў для некаторых менскіх прыходаў, ільготных тарыфах на энэргарэсурсы для сельскіх прыходаў і вырашыць праблему запазычанасьці па падатку на зямлю”.










All the contents on this site are copyrighted ©.