2006-12-27 13:33:23

Быць заўсёды сябрамі і сведкамі Езуса заклікаў маладых людзей з Руху "Azione catolica (каталіцкае дзеянне)" Папа Бенедыкт 16. Ён прыняў дэлегацыю ў Ватыкане.


Звяртаючыся да маладых людзей, якія прадстаўляюць шматтысячны Рух, кіраўнік сусветнае Царквы падкрэсліў, што Раство Хрыстовае ёсць вялікай таямніцай Праўды і прыгажосці Бога, Які з намі - ён прыйшоў, каб выратаваць усіх. " Нараджэнне Езуса - гэта не казка, гэта - гісторыя, якая сапраўды адбылася ў Бетлееме дзве тысячы год таму назад.Вера дае нам убачыць у гэтым немаўлятку, народжаным ад Дзевы Марыі,адзінасутнага сына Божага, Які дзеля любові да нас зрабіўся чалавекам...Праз аблічча маленькага Езуса мы ўзіраемся ў Божы лік, што з'яўляе Сабе не ў сіле іці ўладзе, але ў слабасці і маленькім цельцы немаўляткі...што паказвае нам усю дабрыню і бясконцую пяшчоту Бога. Нараджэннем спасярод нас Езуса нябесны Айцец адказаў на чаканні нашых сэрцаў, на нашыя пошукі праўды, даравання і міра так вялікім актам любові, нас ўраджваючай. Падзіў,які мы перажываем, выяўляе сабе ў здзіўленні, бо мы яго выпрабоўваем пры ўсякім нараджэнні дзіцяці, якое заклікае нас узнаваць маленькага Езуса ў кожным немаўлятку, якое з'яўляецца радасцю Царквы і надзеяй свету." Далей папа завершыў, перадаючы усім свой радасны падзіў:-"Нованароджаны ,які уваходзіць у Бетлееме ў свет, - гэта сам Езус, які хадзіў вуліцамі Галілеі і аддаў за насжыццё на Крыжы; гэта сам Езус Уваскрослы,Які, пасля Свайго ўшэсця ў неба, працягвае ўзначальваць Сваю Царкву праз моц Свайго Духа. Тут месціцца вялікая і цудоўная сіла праўды нашае хрысціянскае веры!" На заканчэнне прыёму дэлегацыі "Azione catolica" Бенедыкт 16 паблаславіў моладзь і выказаў усім сваю гарачую любоў, давер і падтьрымку, запэўніўшы ў тым, што Касцёл мае ў іх вялікую патрэбу.







All the contents on this site are copyrighted ©.