2006-12-27 13:37:20

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 27 сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Трэба сказаць, што прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А было іх, паводле ватыканскіх крыніц, больш за 9-ць тысяч. Была гэта ўжо 45-я ( апошняя ў гэтым годзе) сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі,
Сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў разважаньням над Сьвятам Божага Нараджэньня
RealAudioMP3
Сёньняшняя сустрэча адбываецца ў атмасфэры Божага Нараджэньня, якая вылучаецца радасьцю і мірам. Мы перажываем у веры таямніцу Сьвятла, якое асьвятляе кожнага, які прыходзіць на сьвет. Нанава гучаць у нашых душах- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—словы сёньняшняга Ахоўніка, Сьвятога Яна: “А Слова сталася Целам і пасялілася сярод нас”. Мы задаем сабе пытаньне: Чаму Бог стаўся чалавекам? Шукаючы адказу мы знаходлзім дапамогу ў словах Анёлаў да Пастушкоў: “Слава на вышынях Богу а на зямлі мір людзям Добрае Волі”.
Сын Чалавечы- сказаў на заканчэньне сваёй катахзы Сьвяцейшы Айцец- прыйшоў на зямлю, каб абьявіць хвалу Айца і настроіць чалавека да ўдзелу ў ёй. Гэта ёсьць менавіта мір аб якім гаворыць Эвангэльле, значыць поўня мэсыяньскіх дароў, збаўленьне, якога мы чакаем.
.На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.