2006-12-23 10:33:48

Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з кардыналамі ды працаўнікамі Рымскае Курыі з нагоды Сьвята Калядаў


Сустрэча адбылася 22-га сьнежня. У сваім слове да прысутных Сьвяцейшы Айцец сказаў, што ў абліччы пагрозы канфлікту паміж культурамі і рэлігіямі, асабліва адносна вайны у Сьвятой Зямлі, імкненьне да міру гэта галоўны выклік для ўсіх, якім залежыць на чалавеку. Папа падкрэсьліў, што мір на зямлі немагчымы без прымірэньня з Богам. Спалучэньні паміж тэмамі “Бог” і “мір” былі аспэктамі ягоных чатырох сёлетніх Апостальскіх падарожжаў. Першае з іх вяло на бацькаўшчыну памёршага Папы Яна Паўла ІІ
“Падарожжа да ягонае Бацькаўшчыны было мне абавязкам удзячнасьці за ўсё, што на працягу 25-ці гадоў сваёй Пятровай паслугі ён даў мне асабіста, але таксама перад усім Касьцёлу і сьвету”.
Падарожжа ў Гішпанію- на сустрэчу сем”яў ў Валенцыі- абазначала Сьвяцейшаму Айцу шуканьне таго, што значыць быць чалавекам. Кранулі яго сьведчаньні шматдзетных сем”яў. Праблемаю зьяўляецца таксама Эўропа, якая не хоча мець ужо дзяцей, здаецца быць змучанаю і выключаецца з гісторыі.
Тэмаю чарговага падарожжа Папы ў Нямеччыну быў Бог. Вялікаю праблемаю Захаду ёсьць забыцьцё пра Бога. У Нямеччыне ёсьць рэгіёны дзе большасьць жыхароў неахрышчаныя.
Апошні сёлетні візіт ў Турцыю быў для Сьвяцейшага Айца таксама нагодаю да публічнага выказаньня пашаны для пасьлядоўнікаў ісламу. У Істамбуле Папа сустрэўся з Патрыярхам Барталамеям зазнаючы з ім глыбокае еднасьці веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.