2006-12-23 11:39:09

Архіепіскопу Ніжэгародскаму і Арзамаскаму Георгію была зроблена прапанова: накіроўваць праваслаўнага святара для духоўнай падтрымкі тым праваслаўным хрысціянам, якім матэрыяльна дапамагае парафіяльны "Карітас" - каталіцкая міласэрдная арганізацыя.


- Галава каталіцкай мітраполіі ў Расіі Тадэвуш Кандрусевіч і пробашч з Ніжнега Ноўгарада ксёндз Маріо Бевераці зрабілі прапанову ў часе сустрэчы ў рэзідэнцыі праваслаўнага архіерэя. У моманце гутаркі, якая прайшла ў духу адкрытасці і ўзаемапаразумення, адразу высветлілас, што абодва - землякі-беларусы:Тадэвуш - з Гродзеншчыны, а Георгі - з Гомельшчыны. У ходзе сустрэчы было сказана, што узаемапраймальныя рашэнні па розных пытаннях, дзе сустракаюцца інтарэсы абедзьвюх хрысціянскіх канфесій, пойдуць на карысць вернікаў і пастыраў. Гэта будзе спрыяць развіццю адносінаў між праваслаўнымі і католікамі Расіі. Мэта адзіная - спрыяць выратаванню чалавека і кансалідацыі грамадства, дфык ёсць добрая надзея на падвышэнне супрацоўніцтва. Арцыбіскуп Тадэвуш падарыў архіепіскопу Георгію кнігу кардынала Ратцынгера (цяпер ён Папа Бенедыкт 16) "Уводзіны ў хрысціянства" на рускай мове са ўступным словам мітрапаліта Кірыла. Уладыка аддарыў Эксіленцыі Кандрусевічу - ікону Багародзіцы, кнігу аб 100-годдзі святога Серафіма Сароўскага, а таксама кнігу аб жывапісу Ніжнега Ноўгарада. У гістарычным будынку мясцовага касцёла дагэтуль размяшчаецца цэнтр навукова-тэхнічнай інфармацыі, хаця 11 год таму было прынятае рашэнне гарадскіх уладаў перадаць яго вернікам. Частка падсобак была перароблена народам на капліцу. Яе пашырылі ў часе нядаўняй рэканструкцыі, дык ёсць культавае памешканне са 100 месцамі ў крэслах. Падземныя памешканні ўмясцілі службу "Карітас"у, а наверсе,пад дахам створанавялікая заля для сустрэч і катэхізацыі наўгародкаў-католікаў, куды завітваюць і праваслаўныя, і няверуючыя пакуль.







All the contents on this site are copyrighted ©.