2006-12-23 11:42:19

13асацыяцый каталіцкае Царквы Францыі заклікаюць усіх, хто верыць у Бога, ацаніць сапраўдны сэнс надыходзячага свята Раства Хрыстовага і жыць ва ўсведамленні, што існуе "Тысяча спосабаў дарыць". Менавіта ва ўзаемным дары і дараванні і ёсць шчасце, - заклікаюць удзельнікі акцыі.


Паведамляючы аб ёй, французская газета " Croix (Крыж)" расказвае, што ініцыятыва трывае 2 гады і сёлета пашырылася. Яе задача, акрамя таго, падвысіць экалагічнае сумленне насельніцтва. Неабходна наладжваць сувязі між людзьмі, у тым ліку і праз падарункі, сяброўскія сустрэчы - усё, што дае радасць і дазваляе ўзрошваць плады міру ў імя жыцця. У ліку асацыяцый - каталіцкі Камітэт супраць голаду і за развіццё,Сельскагаспадарчы рух хрысціянскае моладзі, Каталіцкая падтрымка, скаўцкі Рух і іншыя. Да таго ж, сёлета да акцыі далучыліся пратэстанты. Удзельнікі кампаніі ўзываюць:"Лад жыцця, які мы вядзем, ставіць пад пагрозу будучыню чалавецтва. Зменім нашыя спажывецкія звычкі, паспрабуем любіць без пошуку выгоды, паважаць усіх і прымаць удзел у дары Стварэння. Нададзім сэнсу нашым падарункам. Будзем дарыць наш час, сустракацца з інакшымі, пашыраць кола тых, каму мы робім падарункі, і ўвадзіць у яго патрабуючых; навучымся выбіраць пакупкі, якія не шкодзяць ні людзям, ні жыццю на Зямлі!"
Удзельнікі такім чынам жадаюць мабілізоўваць намаганні і сродкі для захавання Боскага Стварэння, карыстаючыся таксама нагодаю вяртаць Раству Хрыстоваму сапраўдны святочны настрой у ягонай хрысціянскай перспектыве.







All the contents on this site are copyrighted ©.