2006-12-22 07:43:16

Патрыярху Феактысту (Румынія) споўнілася 90 гадоў.


Напярэдадні рэвалюцыі 1989 года, якая паклала канец праўленню Ніколаэ Чаушэску ў Румыніі, галава Праваслаўнай Царквы краіны Патрыярх Феактыст меў намер скінуць камуністычнага дыктатара, атрымаўшы падтрымку Папы Яна Паўла II° і іншых хрысціянскіх лідэраў.
У верасні 1988 года Патрыярх Феактыст ездзіў у Iстамбул, дзе сустрэўся з тагачасным Сусветным Патрыярхам Дзмітрыям і галавой Канфярэнцыі еўрапейскіх Цэркваў Жанам Фішэрам. Румынскі Патрыярх паведаміў іх аб пераследаваннях вернікаў на яго радзіме і ў іншых краінах соцлагера. З 22 да 29 верасня таго ж самага года Патрыярхі Дзмітрый і Феактыст разам с Фішэрам накіраваліся на востраў Патмос, каб прыняць удзел у святкаванні 900 гадавіны мясцовага манастыра. Прыкладна ў той жа час урад Чаушэску загадаў зруйнаваць некалькі старажытных праваслаўных цэркваў у Бухарэсце. Па сцверджанню румынскай газеты “Ziua”, на карабле Патрыярх абмяркоўваў са сваімі спадарожнікамі “жахі камунізма”, і адзначыў гатоўнасць людзей ва Усходняй Еўропе пазбавіцца ад камуністычнай сістэмы. Фішэр запытаўся ў Патрыярха Феактыста аб тым, што магчыма зрабіць для таго, каб скінуць рэжым Чаушэску. “Мы можам вывесці вернікаў на вуліцы. Але што потым? Хто здольны гарантаваць, што нашых людзей не заб’юць і што мы атрымаем падтрымку з-за мяжы?”, - адказаў румынскі Патрыярх, па сцверджанню газеты.
У студзені 1989 года, нягледзячы на забарону ўрада Чаушэску, Феактыст сустрэўся са Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II°. Патрыярх тады накіроўваўся з візітам у Iндыю, але па дарозе заляцеў у Рым, дзе і спаткаўся з Папам. Пасол Румыніі ў Iталіі спрабаваў зрабіць перашкоды для гэтага спаткання, але Патрыярх адмовіўся падпарадкоўвацца.
У гэтыя дні Патрыярху Феактысту споўнілася 90 гадоў. У сваім інтэрв’ю, дадзеным з нагоды юбілея, герарх паведаміў аб той сустрэчы са Свяцейшым Айцом: “Для яго і для ўсіх у Ватыкане наша спатканне стала сімвалам мужнасці, сведчаннем веры. Я затрымаўся не на 10 мінут, як было запланавана, а на поўгадзіны, - прыпомніў Патрыярх. – Мы размаўлялі з ім сам на сам, і я паведаміў яго аб місіі нашай Царквы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.