2006-12-19 16:52:51

З просьбаю да дзяцей свету звярнуліся іракскія хрысціянскія святары, каб маліліся аб міры і тым самым далі пачуць сваім іракскім маленькім аднагодкам блізкасць і сяброўства. З мэтаю прывернення міру прайшлі 18 і 19 снежня і чуванні ў посце ды малітве напярэдадні Раства Хрыстовага.


Заклікаў да такой акцыі Патрыярх Бабілону халдэйскага абраду Эмануэль 3 Дэллі ,каб вымольваць у Бога дар міру, стабільнасці і бяспекі ў Іраку. Хрысціяне розных абрадаў і традыцый Яе падтрымалі і правялі ў абстаноўцы пагрозаў і страху, асабліва ў чаканні будучых святаў Раства Хрыстовага. "У часе посту мы зноў адкрываем усю глыбіню малітвы,- кажа вікары біскупа Багдада Шлемон Вардуні,- і яна дапамагае нам, асабліва ў моманце адчаю. Хутка наступіць свята Раства Хрыстовага, але для іракскіх хрысціянаў гэта страсная пятніца без Уваскрасення...Дык мы нічога не плануем, жывем адным днём. Аўтабомбы, насілле, выкраданне людзей зрабілі немагчымымі арганізацыю святкаванняў. І усё ж мы ўпэўнены, што ў кожным доме нашых вернікаў абавязкова будуць усталяваныя калядныя батлейкі і ёлкі. Але падарункаў для дзетак не будзе. "
Свята калядаў без падарункаў для дзяцей - гэта, сапраўды, крык аб дапамозе. Доўгі час хрысціянскія грамады Іраку ёсць ахвярамі насілля; за апошнія паўгода было выкрадзена 6 святароў, двое з іх забітыя ўжо. На снежаньскую сустрэчу катэхізатараў сабралася зусім мала людзей, бо катэхізатары разумелі небяспеку быць забітымі. Дык просьбу святароў Іраку да дзетак свету аб гарачай малітве за гэтую краіну ў міжрэччы Цігра і Еўфрата, дзе ў запаветныя часы, на думку навукоўцаў, змяшчаўся Эдэм, мы перадаем і нашым беларускім слухачам.








All the contents on this site are copyrighted ©.