2006-12-19 16:58:31

Беларускія дзеці не прыедуць у Італію на Сьвята Калядаў


Міністэрства замежных справаў Італіі разам зь Міністэрствам сям’і й асацыяцыяў прынялі рашэньне не прыймаць беларускіх дзяцей, якія мелі намер наведаць Італію на Божае Нараджэньне й Новы год. Рашэньне італьянскіх уладаў зьяўляецца рэакцыяй на забарону беларускага ўраду аб выездзе на аздараўленьне ў Італію беларускіх сіротаў. Як зазначыла дырэктар фундацыі “Дрэва жыцьця” Анна Шорап, “калі магчымасьці на аздараўленьне пазбаўленыя сіроты, якім найбольш патрэбнае сямейнае цяпло, то італьянцы ня маюць права запрашаць да сябе лепш забясьпечаных дзяцей.


Перад паседжаньнем прадстаўнікоў згаданых ітадьянскіх дзяржустановаў да беларускіх уладаў быў скіраваны адмысловы ліст з гарантыямі вяртаньня на радзіму ўсіх сіротаў, якія будуць адпачываць у Італіі. Аднак адказу італьянцы так і не дачакаліся. Беларускі бок запэўнівае, што ніякага ліста зь Італіі не было.


Штогод Італія прыймае каля 45% усіх беларускіх дзяцей, якія выяжджаюць на аздараўленьне ў розныя краіны сьвету.














All the contents on this site are copyrighted ©.