2006-12-18 14:13:33

Чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


г) Справядлiвасць
201 Справядлiвасць – гэта каштоўнасць, якая суправаджае здзяйсненне адпаведнай кардынальнай маральнай дабрадзейнасцi. Згодна самой класiчнай фармулiроўцы, яна ёсць “сталай i цвёрдай воляй аддаваць Богу i блiзкiм тое, што патрэбна”. З суб’ектыўнага пункту гледжання, справядлiвасць пераўтвараецца ў паводзiны, якiя акрэслiваюцца воляй прызнаваць у iншых асобу, у той час як, з аб’ектыўнага пункту гледжання, яна з’яўляецца галоўным крытэрыям ацэнкi маральнага стану iнтер-суб’ектыўнага i сацыяльнага асяроддзя. Сацыяльная навука Царквы заклiкае паважаць класiчныя формы справядлiвасцi: камунiкатыўную, падзяляючую i юрыдычную. Усё большае значэнне Настаўнiцтва надае сацыяльнай справядлiвасцi, якая ў’яўляе сабой сапраўднае развiццё агульнай справядлiвасцi; сацыяльная справядлiвасць рэгулюе сазыялныя зносiны на падставе такога крытэрыя, як падпарадкаванне закону. Сацыяльная справядлiвасць, неабходная ў сувязi з сацыяльным пытаннем, якое ў наш час набыло планетарныя памеры, закранае сацыяльныя, палiтычныя i эканамiчныя аспекты i, перад усiм, структурнае вымярэнне праблемаў i адпаведных рашэнняў.
202 Справядлiвасць аказваецца асаблiва важнай у сучасным кантэксце, калi вартасць асобы, яе годнасць i яе правы, нягледзячы на заяву аб намерах, знаходзяцца пад пагрозай у сувязi з распаўсюджваннем тэндэнцыi кiравацца выключна крытэрыямi карысцi i валодання. Згодна гэтым крытэрыям, справядлiвасць таксама разглядаюць з рэдукцыянiстскiх пазыцый, у той час, як яна асягае больш поўнае i сапраўднае значэнне ў хрысцiянскай антрапалогii. Бо справядлiвасць – гэта не проста чалавечая ўмоўная рыса: што справядлiва, а што не, ад пачатку акрэслiваецца адштурхаючыся не ад закона, а з глыбокай iдэнтычнасцi чалавека.
203 Поўная iсцiна аб чалавеку дазваляе пераадолiць у’яўленне справядлiвасцi як аб “дамове” – абмежаванае ў’яўленне – i адкрыць далягляды салiдарнасцi i любовi таксама i для справядлiвасцi: “Адной справядлiвасцi недастаткова. Яна можа дайсцi нават да адмаўлення самой сябе, калi не адкрываецца насустрач больш глыбокай моцы, якая ёсць любоў”. Сапраўды, абок з каштоўнасцю справядлiвасцi сацыяльная навука ставiць каштоўнасць салiдарнасцi, бо гэта ёсць асноўным шляхам да мiра. Калi мiр – гэта плён справядлiвасцi, тады “сёння магчыма было б сказаць, з дакладнасцю i моцнасцю бiблiйнага натхнення: Opus solidaritatis pax - мiр ёсць плёнам салiдарнасцi”. Бо падобная мэта, як мiр, “будзе абавязкова асягнута праз здяйсненне сацыяльнай i мiжнароднай справядлiвасцi, а таксама праз практыку дабрадзейнасцяў, якiя спрыяюць супольнаму iснаванню i вучаць нас жыць у еднасцi, каб будаваць еднасць, аддаючы i прыймаючы, новае грамадства i лепшы свет”.
VIII. Шлях любовi
204 Памiж усiмi дабрадзейнасцямi ў iх сукупнасцi i асаблiва памiж дабрадзейнасцямi, сацыяльнымi вартасцямi i любоў’ю iснуе глыбокая сувязь, якую трэба разумець усё болей. Любоў часта абмяжоўваюць рамкамi блiзкiх адносiнаў цi разглядаюць толькi як суб’ектыўны аспект дзеянняў на карысць iншага чалавека, у той час як належна ацанiць яе iнакш i вылучыць яе сапраўдную каштоўнасць: любоў – найвышэйшы i унiверсальны крытэрый усёй сацыяльнай этыкi. З усiх шляхоў, у тым лiку i тых, якiя мы шукаем i якiмi крочым дзеля таго, каб годным чынам адказваць на новыя формы сучаснага сацыяльнага пытання, “найлепшы” (1 Кар 12, 31) – гэта шлях, якi пракладзены любоў’ю.
205 Каштоўнасцi iсцiны, справядлiвасцi i свабоды нараджаюцца з унутранай крынiцы любовi: чалавечае суiснаванне бывае ўпарадкаваным, дае плён дабра i адпавядае годнасцi чалавека, калi заснаванае на iсцiне; рэгулюецца справядлiвасцю (гэта значыць сапраўды захоўваюцца права i адпавядным чынам выконваюцца iснуючыя абавязкi); разгортваецца ў свабодзе, якая адпавядае годнасцi людзей, якiх сама iх разумная натура заахвочвае браць на сябе адказнасць за ўласныя дзеяннi; ажыццяўляецца любоў’ю, якая прымушае адчуваць патрэбы iншых як свае ўласныя i робiць усё болей насычаным зносiны ў галiне духоўных каштоўнасцей i клопат аб матэрыяльных патрэбах.
Гэтыя каштоўнасцi – асновы, якiя надаюць устойлiвасцi i моцнасцi будынку чалавечага жыцця i дзейнасцi; гэта каштоўнасцi, якiя акрэслiваюць якасць кожнага сацыяльнага дзеяння i iнстытута.
206 Любоў мае на ўвазе i пераўзыходзiць справядлiвасць: апошняя “павiнна набыць сваё ажыццяўленне ў любовi”. Калi справядлiвасць “сама па сабе выступае “суддзёй” памiж людзьмi – суддзёй , якi справядлiва размяркоўвае аб’ектыўныя даброты, - дык толькi любоў, якая прабачае, i якую мы называем мiласэрнасцю, здольна звярнуць чалавека самому сабе”. Нельга рэгуляваць чалавечыя адносiны толькi справядлiвасцю: “Вопыт мiнулага i сучаснасцi паказвае, што адной толькi справядлiвасцi не дастаткова. Болей таго, справядлiвасць можа дайсцi да самаадмаўлення i ўласнага зруйнавання… Менавiта гiстарычны вопыт дазваляе зрабiць выснову: summum ius, summa iniuria /вершыня права – вершыня несправядлiвасцi/. Бо справядлiвасць “ва ўсiх галiнах мiжчалавечых зносiнаў павiнна падпадаць пад пераробку з боку любовi, якая, па словах св. апостала Паўла, “доўгацярплiвая i вельмi мiласэрная”, цi, iналш кажучы, мае ў сабе рысы мiласэрнай любовi, якiя ёсць такiмi важнымi для Эвангельля i хрысцiянства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.