2006-12-18 14:31:34

Хрысцiяне Вялiкабрытанii накiроўваюцца ў пiлiгрымку на Святую Зямлю.


Арцыбiскуп Кентербiрыйскi i Вестмiнстэрскi папрасiў сваiх вернiкаў малiцца па ўсёй Вялiкабрытанii за маленькi гарадок Бэтлiем у сувязi з тым, што пачаўся апошнi тыдзень Адвенту i многiя пiлiгрымы накiравалiся да месца нараджэння Езуса.
Арцыбiскуп Кентербiрыйскi Роан Вiльямс, арцыбiскуп Вестмiнстерскi кардынал Кормак Мерфi – О’Конорi i iншыя кiраўнiкi розных хрысцiянскiх канфесiй Вялiкабрытанii аб’ядналiся дзеля таго, каб здзейснiць пiлiгрымку на Святую Зямлю i падтрымаць хрысцiянаў, якiя там жывуць. Яны спадзяюцца, што пасланне ад хрысцiянаў Вялiкабрытанii дасць магчымасць ясна зразумець важнасць салiдарнасцi хрысцiянскiх суполак i нагадае жыхарам Бэтлiема аб хуткiм прыездзе шматлiкiх пiлiгрымаў у iхнi горад.
Згаданае падарожжа з’яўляецца адказам на запрашэнне ад Цэркваў Святой Зямлi. Брытанскiя пiлiгрымы прыедуць у Бэтлiем 20 снежня. Яны плануюць таксама наведаць Ерусалiм, дзе правядуць шэраг мiжканфесiянальных спатканняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.