2006-12-18 15:51:51

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 17 сьнежня


А паўдні, гэтага ж дня, тысячы вернікаў і паломнікаў прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. Сьвяцейшы Айцец у сваёй прамове, перад адгаварэньнем яе гаварыў аб радасьці надыходзячых Сьвятаў Божых Народзўінаў, аднак радасьць гэтую – сказаў Папа- трэба супастаўляць з драматычнымі сітуацыямі сучаснага сьвету. Падобным чынам як перад стагоддзямі і сёньня Божае Слова накіроўваецца- сказаў Папа—ва ўпрывілеяваны спосаб да церпячых, каб збавіць людзей.
RealAudioMP3
Падумайма аб нашых братах і сёстрах, якія асабліва на Блізкім Усходзе, ў некаторых рэгіёнах Афрыкі ці ў іншых частках сьвету перажываюць драму вайны: якую радасьць яны могуць перажываць? Якое будзе іхняе Божае Нараджэньне?- запытаўся Сьвяцейшы Айцец. Далей Бэнэдыкт 16 заахвоціў, каб думкаю ахапіць хворых ды самотныя асобы, якія апрача фізычных цярпеньняў зазнаюць таксама і духоўныя, бо часта пачуваюцца быць пакінутымі. Падумайма таксама і аб тых- зноў сказаў Папа Ратцынгэр- асабліва аб маладых, якія страцілі пачуцьцё радасьці і безпасьпяхова намагаюцца адшукаць яе там, дзе немагчыма яе знайсьці: значыць ў роспачным шуканьні посьпехаў, ў ілюзорных забавах, у спажывецтве, ў момантах захапленьнях, ў штучных раях наркотыкаў і рознага роду формах адчужэньня.
Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Папа зрабіў заклік да помачы тысячам ірацкіх уцекачоў, што знаходзяцца ў Сырыі. Ім дапамагае сырыйскі “Карытас”, аднак патрэбы ёсьць на шмат большыя:
RealAudioMP3
Заклікаю да ўражлівасьці прыватныя асобы, міжнародныя арганізацыі ды ўрады краінаў, каб узьнялі намаганьні з мэтаю заспакаеньня найбольш неадклдных іхніх патрэб. Малюся, каб Бог суцяжыў гэтых нашых братоў і сёстраў ды схіліў сэрцы многіх людзей да шчордрасьці- сказаў Бэнэдыкт 16.
У часе паўднёвае сустрэчы з вернікамі Сьвяцейшы Айцец асабліва прывітаў дзяцей. Паблаславіў фігуркі Дзіцятка Ісуса, якія яны прынесьлі з сабою, каб затым палажыць іх у сваіх дамашніх батлейках.








All the contents on this site are copyrighted ©.