"Мы жадаем, каб сустрэча адбылася адмыслова якнайхутчэй"- пракаментаваў паведамленні
аб магчымай сустрэчы Папы Бенедыкта 16 з Патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі Алексіям
2 Дзяржсакратар Ватыкану.
Кардынал Бертоне такім чынам адгукнуўся на паведамленні ў заходнім друку аб тым,
што галава каталіцкае Царквы і кіраўнік Рускае праваслаўнае Царквы прыедуць абодва
напачатку будучага году ў Аўстрыю. У планах Папы Рымскага на Новы год - паломніцтва
ў Аўстрыйскую святыню Марыенцель. Дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчізіо
Бертоне адказаў на пытанні журналістаў з нагоды адкрыцця ў музеях Ватыкана семінара
прадстаўнікоў найбуйных мастацкіх галерэй свету, сярод якіх ёсць і дэлегацыя Расіі.
Напярэдадні кардынал Бертоне прысутнічаў і на цырымоніі адкрыцця ў Рыме выставы "Праваслаўе
і духоўнае адраджэнне Расіі" і затым папрасіў перадаць прывітанні Патрыярху Маскоўскаму
іУсяе Русі Алексію 2 ад Папы Б16.