У гэтым годзе ў Ватыкан прывезлi калядную елку з Калабрыi.
Самая вялiкая з калi-небуць пастаўленых на плошчы св.Пятра калядных елак была прывезена
в Ватыкан 12 снежня з iтальянскай вобласцi Калабрыя. Больш чым 33-метровае дрэва павiнна
было прыбыць у Рым на тыдзень раней, але з-за дрэннага надвор’я i iншых перашкодаў
елка затрымалася з прыбыццём. Першая цяжкасць – яе было цяжка ссячы з-за моцнага ветра.
Потым былi пэўныя цяжкасцi з пагрузкай дрэва на верталёт. “Сёння ранiцай я ўбачыў
елку са свайго акна”, - сказаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°, звяртаючыся да тых, што
прыйшлi на аўдыенцыю да Папы ў сераду, 13 снежня. Як ужо паведамлялася, традыцыя
ўпрыгожваць каляднай елкай плошчу Святога Пятра ў Ватыкане параўнальна новая. Упершыню
яна з’явiлася на плошчы перад галоўнай ватыканскай базылiкай па жаданню Яна Паўла
II° у 1982 годзе. Кожны год дрэва прывозiцца ў Ватыкан з розных еўрапейскiх краiнаў
цi з розных рэгiёнаў Iталii. У гэтым годзе калабрыйцы накiравалi ў якасцi падарунка
ўсяго 30 елак для ўпрыгожвання Вечнага горада, сярод якiх i елка для асабiстых апартаментаў
Папы. У блiжэйшыя днi галоўную елку Каталiцкай Царквы будуць упрыгожваць, але
святочныя агенчыкi на ёй запаляцца толькi 24 снежня.