2006-12-14 14:11:01

Падтрымка Касьцёлу на Усходзе-- неабходная


12 сьнеэня гіерархі каталіцкага касьцёлу заклікалі палякаў праявіць салідарнасьць са сваімі суайчыньнікамі за ўсходняй мяжой. У прыватнасьці, біскуп Эдвард Яняк ў часе імшы, якую трансьлявала Польскае Радыё, прыгадаў, што на тэрыторыі былых савецкіх рэспублікаў жыве шмат асобаў польскага паходжаньня. Заклікаючы да малітвы за дзейнасьць каталіцкага касьцёлу на ўсходзе, біскуп падкрэсьліў, што дапамога бліжняму зьяўляецца маральным абавязкам кожнага паляка.


А ва ўкраінскіх касьцёлах 12 сьнежня ўшаноўваўся Дзень удзячнасьці й малітвы за тых, хто падтрымлівае касьцёл на ўсходзе. У адмысловым лісьце з гэтай нагоды мітрапаліт львоўскі арцыбіскуп Марыян Яворскі падкрэсьлівае, што ад самага пачатку існаваньня касьцёлу больш заможныя супольнасьці дапамагалі бяднейшым. Ён таксама падкрэсьліў, што ў пасьляваенны пэрыяд храмы на ўсходзе зьнішчала савецкая ўлада, і без дапамогі з-за мяжы іх немагчыма было б адрэстаўраваць.










All the contents on this site are copyrighted ©.