2006-12-14 13:55:00

Кіраўнік Грэцкае Праваслаўнае Царквы прыбыў у Рым



З 4-х дзённым афіцыяльным візітам ў Вечным Горадзе знаходзіцца кіраўнік гэтае Царквы арцыбіскуп Хрыстодулёс. Арцыбіскуп Афінаў і цэлае Грэцыі быў ужо тут у мінулым годзе на паховінах Папы Яна Паўла ІІ
Праваслаўная дэлегацыя з арцыбіскупам Афінаў была прынятая Папам Бэнэдыктам 16-м у чацьвер 14-га сьнежня. Пасьля абеду таго ж самага дня Хрыстодулёс наведаў Базыліку Сьвятога Паўла за Мурамі. Ейны архіпрэзьбітар, кардынал Андрэа ді Монтэзэмолё, ўручыў яму два зьвяны ланцуга, якім быў скуты ў вяльніцы Сьвяты Апостал Павал. Гэтыя рэліквіі жадаў уручыць Грэцкай Праваслаўнай Царкве Ян Павал ІІ, але за ягонага жыцьця візіт кіраўніка гэтае Царквы не ажыцьцявіўся.








All the contents on this site are copyrighted ©.